Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Простыя парады:

1. Пазбаўцеся страхаў

Беларусы, якія не вырашаюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:

  • Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.
  • Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?
  • Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – Вы маеце шанс стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.
  • Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас

Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.

3. Пішыце па-беларуску

Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.
5. Наведвайце беларускія імпрэзы

Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак. Яшчэ адзін спосаб – вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.

6. Пачніце ўжываць мову ў побыце

Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7. Набярыцеся цярпення

Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы!

раскрыть » / « свернуть

“Краіна казак” для маленькіх беларусаў

“Краіна казак” — праграма, якая аб’ядноўвае ў сабе дзіцячыя кнігі, песні і калыханкі, з’явілася на Google Play.

Таксама сайт: https://dzietkam.knihi.com/

раскрыть » / « свернуть

ВЯСЁЛЫ АДУКАЦЫЙНЫ СЕРЫЯЛ «ВОЖЫКАВАЯ ПАЛЯНКА»

Цяпер вашай увазе - другая серыя, якая называецца «Навагодні вальс».  Паглядзеўшы яе, можна даведацца, як сям'я вожыкаў сустракае зімовыя святы і разам ўпрыгожвае ёлку. А падчас гэтага адбываецца маленькае калядны цуд.раскрыть » / « свернуть

ВЯСЁЛЫ АДУКАЦЫЙНЫ СЕРЫЯЛ «ВОЖЫКАВАЯ ПАЛЯНКА»

Паводле ідэі на Сонечнай паляне жыве сям’я вожыкаў: мама, тата і блізняты-важаняты — дзяўчынка і хлопчык на імя Вожа і Пых-Пых. Важаняты, як і ўсе дзеці, надзвычай цікаўныя і любяць гуляць. А яшчэ яны вучаць беларускія словы: лічбы, дні тыдня, колеры, назвы пальцаў і інш. У гэтым ім дапамагаюць кароткія рыфмаваныя вершыкі і лёгкія для запамінання песенькі.

раскрыть » / « свернуть

Васіль Вітка "Казкі і краскі"

А ці ведаеце вы, як называюцца кветкі па-беларуску?
Анімаваная аўдыякніга Васіля Віткі "Казкі і краскі" ў вершаванай форме цікава раскажа пра іх, а яскравыя фотаздымкі пакажуць пэўную расліну і дапамогуць запомніць яе беларускую назву!

раскрыть » / « свернуть

Рэкамендаваныя творы мастацкай літаратуры і фальклору

раскрыть » / « свернуть

Забаўлянкі і лічылкі

Паважаныя бацькі!

Прапануем Вам народныя забаўлянкі, лічылкі, якія можна выкарыстоўваць у штодзённых зносінах з дзецьмі. Няхай гэтыя маленькія творы мастацтва дапамогуць адчуць прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, спрыяюць выхаванню павагі да свайго народу, далучаць Вашых дзяцей да непаўторнага свету паэзіі.

раскрыть » / « свернуть

Беларускія народныя гульні

раскрыть » / « свернуть

Медыя па-беларуску

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!

Выхаванне любові і павагі да роднай мовы і культуры пачынаецца з дзяцінства. І вялікую ролю ў гэтым заразмаюць і медыя. Для дзяцей такімі медыя з'яўляюцца мультфільмы і жывая мова бацькоў. І нават, калі ў сям'і вы размаўляеце па-расейску, а пераход на беларускую даецца складана - пачынайце глядзець мультфільмы.

У інтэрнэце іх назбіралася ўжо нямала. Калі паказваць іх, хоць некалькі разоў на тыдзень, маленькім беларусам і беларусачкам, то яны ўжо ніколі не забудуць пра існаванне беларускай мовы. А ніжэй для вас ужо складзены невялікі "стартавы пакет". Прыемнага прагляду.

раскрыть » / « свернуть

Развіццё беларускага маўлення ў дзяцей да 3-х гадоў

Маўленне - унікальны і ўніверсальны сродак многіх відаў дзейнасці. У дзяцей  гэта гульня, маляванне, лепка, успрыманне мастацкай літаратуры і інш. Немагчыма развіваць маўленне дзіцяці "ўвогуле", безадносна да той ролі, якую яно выконвае ў яго жыцці, не ўключаючы маўленне ў тую ці іншую дзейнасць. Развіццё розных формаў дзейнасці вядзе да развіцця іх галоўнага сродку - маўлення.

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта