Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2004 г. № 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь
ТЭКСТ ГIМНА
Музыкальная редакция гимна
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
Словы М.Клімковіча, У.Карызны
Музыка Н.Сакалоўскага
Мы, беларусы - мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў - сіла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны - радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь выконваецца: пры уступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду - пасля прынясення ім Прысягі;пры адкрыцці і закрыцці сесій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; падчас афіцыйнай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і іншых афіцыйных дзяржаўных цырымоній; падчас правядзення цырымонiй сустрэч кіраўнікоў замежных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў замежных дзяржаў, якiя наведваюць Рэспублiку Беларусь з афіцыйнымі візітамі; пры афіцыйных цырымоніях ускладання вянкоў кiраўнiкамi замежных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў; пры правядзенні воінскіх рытуалаў - у адпаведнасці з агульнавайсковымi статутамi Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь; пры афіцыйных цырымоніях падчас спартыўных спаборніцтваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі - у адпаведнасці з правіламі арганізацыі гэтых спаборніцтваў. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь можа выконвацца: пры адкрыцці помнікаў, памятных знакаў i iншых збудаванняў, прысвечаных знамянальным падзеям у жыццi Рэспублiкi Беларусь, у гонар знакамiтых дзяржаўных, палітычных, грамадскіх і ваенных дзеячаў, народных герояў, дзеячаў навукі, мастацтва і культуры; пры адкрыцці і закрыцці ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь; у час урачыстых сходаў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі; грамадзянамi падчас народных, працоўных, сямейных святаў і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэннi неабходнай павагi да Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь транслюецца дзяржаўнымі тэлевізійнымі і радыёвяшчальнымі кампаніямі: штогод у пачатку i перад заканчэннем вяшчання, а пры кругласутачным вяшчанні - у 6 гадзiн i ў 24 гадзіны; у навагоднюю ноч - пасля бою гадзінніка ў 24 гадзіны. Пры афiцыйным выкананнi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны - без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, iншыя асобы, для якiх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, - у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь). Выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь пры правядзенні Рэспублікай Беларусь афiцыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі замежных дзяржаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі, усталяванымі Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, законамі, правіламі і звычаямі дзяржавы знаходжання
раскрыть » / « свернуть